Як калядны падарунак Наўроцкаму выклікаў скандал і размову пра імітацыю салідарнасці

Сёлетняя калядная сустрэча Прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага з прадстаўнікамі беларускай дыяспары не абыйшлася без скандалаў у сеціве. Першы з іх здарыўся наконт запрашэння, ці не запрашэння, былога кіраўніка Белсату Аляксея Дзікавіцкага, які і падняў гэта пытанне ў Фэйсбуку.

Другі інцыдэнт здарыўся наконт падарунка, які ўручылі кіраўніку Польшчы. Нагадаем, гэта была лялька-абярэг, зробленая з кусочкаў тканіны.

Гэта абурыла Марыну Гірын, якая з’яўляецца сустаршынёй Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

Яна напісала (цытуем на мове арыгінала):

«Лично у меня такой подарок, как «кукла», вызвал внутренний дискомфорт. В католическом контексте Польши, в присутствии священника, который стоял рядом с Президентом и официально присутствовал на мероприятии с польской стороны, подарок с акцентом на языческую символику и приписанную предмету «охранную силу» выглядит нелепо».

Пазней высветлілася, што аўтаркай падарунка з’яўляецца Вольга Пашковіч, жыхарка Глыбокага, якая зараз жыве ў Варшаве. Змяшчаем ніжэй яе допіс.

Гісторыя лялькі Наўроцкага або беларуская «Салідарнасць»: міфы і рэальнасць, праўда і хлусня 

Перад тым, як распавесьці эпатажную гісторыю лялькі Наўроцкага распавяду, што мяне завуць Вольга Пашковіч і я займаюся лялькамі-мотанкамі не першы год. У маёй калекцыі каля 120 лялек, пераважна беларускіх, але таксама польскія, украінскія, рускія. Менавіта за гэтую калекцыю, а таксама і за вялікую колькасць праведзенных варштатаў, я і была намінавана ў Польшчы на званне «Чалавек года ў культуры – 2024», дзе і заняла 6 месца. 

Лялька, якая раптам стала праблемай 

Гісторыя з лялькай, падараванай Каралю Наўроцкаму, магла б застацца звычайным эпізодам культурнага Калядавання. Але яна нечакана ператварылася ў прыклад таго, як асабісты дыскамфорт маскіруецца пад «культурны» і «рэлігійны» кантэкст, а ціхі фальклорны жэст – у прадмет публічнага абурэння. 

Асабліва паказальна, што ніякай публічнай рэакцыі ні ад самога Наўроцкага, ні ад святара не было. Не было ні крыўды, ні асуджэння, ні слоў пра «паганства» або «анучу». Усё гэта з’явілася пазней –у інтэрпрэтацыях трэціх асоб. 

І тут важна назваць рэчы сваімі імёнамі: цэнзура ішла не ад ксяндза, а ад Марыны Гірын, якая проста прыкрылася яго прысутнасцю як зручнай дэкарацыяй. 

Чыя гэта была лялька насамрэч 

Пра тое, што гэта менавіта мая лялька, я даведалася ўжо пасля – ад чалавека, якому я яе і падаравала. 

Я займаюся лялькамі-мотанкамі не першы год. У маёй калекцыі каля 120 лялек, пераважна беларускіх, але таксама польскія, украінскія, рускія. Менавіта за гэтую калекцыю, а таксама і за вялікую колькасць праведзенных варштатаў, я і была намінавана ў Польшчы на званне «Чалавек года ў культуры – 2024», дзе і заняла 6 месца. 

Цяпер – пра саму ляльку 

У 2022 годзе адна бабуля-полька, удзельніца руху «Салідарнасць» і пратэстаў у Польшчы, даведаўшыся, што я ўдзельнічала ў пратэстах у Беларусі супраць Лукашэнкі, падарыла мне кавалак даматканага ільну 1953 года вырабу. 

Гэты лён я выкарыстоўвала рэдка – у асноўным для лялек-мотанак Анёлаў, частка лялек з такім ільном увайшла ў маю асабістую калекцыю, частка трапіла ў прыватны музей Галіны у Берліне, частка паехала як падарунак ў Ізраіль, ЗША, Украіну, Літву. 

Лялька, якая пазней атрымала неафіцыйную назву «лялька Наўроцкага», першапачаткова была Ангелам Раства і была падорана зусім іншаму чалавеку. Пазней калектыў, адзін з удзельнікаў якога меў гэтую ляльку, абмеркаваўшы паміж сабой, вырашыў перарабіць яе пад тэматыку Каляднага выступлення – як калядны падарунак. 

Ці можна было перарабляць ляльку? 

Тут я скажу шчыра: адназначнага адказу няма

З аднаго боку, падарунак – гэта падарунак і чалавек мае права рабіць з ім што яму заўгодна. Нават выкінуць у смецце, а там больш перарабіць на свой густ. 

З іншага боку, калі разглядаць ляльку ў традыцыі мотанкі, то тут існуюць правілы: можна дадаваць адпаведныя элементы, але нельга выдаляць элементы лялькі і змяняць сутнасць і тэматыку вобразу

Калі лічыць гэтую ляльку інтэр’ернай, то па сутнасьці нічога катастрафічнага не адбылося. Калі ж лічыць яе ЎЗОРАМ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ, то пераробка – этычна сумніўная рэч (не блытаць з рэстаўрацыяй ці аднаўленнем).  

Але ёсць яшчэ адзін прынцыповы момант. Называць падарунак «анучай» мае права толькі той, хто яго прымае. У дадзеным выпадку Наўроцкі. Ці казаў ён гэта? Не. Прынамсі, публічна – дакладна не. Усё астатняе – чужыя словы, чужыя інтэрпрэтацыі і чужы дыскамфорт, які не мае ніякага дачынення ні да выгляду лялькі, ні да інтэрпрэтацый. 

Пра аўтарства і жыццёвы досвед 

Канешне, можна было проста звярнуцца да мяне або да іншага прафесіянала і замовіць ляльку, якая дакладна адпавядала б фармату і тэматыцы мерапрыемства. Досвед у мяне ёсць.  

Што датычна таго выказвання, што падарунак задужа танны. Чым ацэньваецца кошт? Кошт мастацкага твора, рэчы з гісторыяй зробленай рукамі? Альбо коштам матэрыялаў, з якіх гэты твор зроблены?! А мо яшчэ трэба памятаць, калі ўжо разважаць пра кошт, што ў Польшчы, як і ў іншых цывілізаваных краінах, ёсць артыкул за хабар на працоўным месцы і аб гэты трэба памятаць абодвум бакам – і таму хто дае, і таму хто бярэ. 

Ці крыўдна мне асабіста? Напэўна, не. Па-першае, час заўсёды расстаўляе кропкі над «і». Па-другое, у мяне ўжо быў падобны досвед. У 2013 годзе ў Беларусі я стварыла першы ў краіне сувенір-даведнік «Пашпарт турыста». Ён выкарыстоўваўся на 600-годзе горада Глыбокае, на Вішнёвым фэсце. Але пазней мэр горада вырашыў, што ён «круты» і можа проста прысвоіць аўтарства. Выпадковасць усё вырашыла. «Пашпарт турыста» быў часткай маёй дыпломнай працы, якую я абараніла на 10 балаў. І ў камісіі быў той самы чалавек, які раней ацэньваў конкурс. Так я і даведалася, што я не толькі перамагла, але і што мне належала ўзнагарода і аўтарства.  

У выніку я атрымала не проста ўзнагароду, а нешта значна больш важнае: вяртанне аўтарства, фінансаванне выдання і прыбытак. Бо на кожнага «крутога» заўсёды знаходзіцца хтосьці больш «круты». 

Беларуская «Салідарнасць»: міфы і рэальнасць 

І вось тут мы падыходзім да галоўнага. 

Беларуская «салідарнасць» – гэта з’ява якая як той Двулікі Янус з двума абліччамі, як Доля і Нядоля – дзве іпастасі аднаго лёсу, Белабог і Чарнабог – досыць папулярная пара, дзе адзін бок – гэта святло і парадак, а другі –  цемра і хаос. 

Так і тут – ёсць рэальная салідарнасць, а ёсць імітацыя яе. Адны сапраўды выходзілі на пратэсты, рызыкавалі, дапамагалі ўцекачам, падтрымлівалі людзей ў вайне і ў бядзе. Іншыя ж дзейнічалі «пад шумок», на чужой працы і чужым горы, збіраючы сабе славу і гонар. 

Так заўседы і ўзнікае бунт на караблі. Бо калі хтосьці рабіў, а іншы прысвоіў – рана ці позна гэта выбухае. Слава без падмурку, слава скрадзеная, слава на чужым горы – заўсёды даганяе свайго ўладальніка. 

І менавіта гэта мы бачым і сёння: адны сапраўды дапамагаюць, а іншыя – піярацца; адны рызыкуюць, іншыя атрымліваюць «кэш с общака, на мерин казака». 

Калі парадны сюртук становіцца бліжэй да цела, чым нацельная бялізна, калі чужы рубель не цягне кішэню, не рве кашалёк і не ставіць ліміт на рахунку сумлення, тады ўсё ідзе ў бездань з цягам часу, і ўсе большай колькасці становіцца «ўсё пра усе» вельмі зразумела, без чужых тлумачэнняў і доўгіх опусаў. 

Калі хтосьці крадзе чужую ідэю, але не здольны ні годна рэалізаваць яе, ні нават патлумачыць сутнасць, то ў лепшым выпадку атрымаецца недарэчны праект і мажліва крыўда сапраўднага аўтара, у горшым жа выпадку – гэта крах арганізацыі (партыі, карпарацыі і ў глабальным маштабе нават краіны; страта рэпутацыі, грошай і самага каштоўнага капіталу – адукаваных, дасведчаных, працавітых людзей

Замест высновы

(чаму замест? Напэўне таму, што не прэтэндую на ісціну апошняй інстанцыі – ўсё роўна кожны зробіць свае высновы)  

Асабіста для мяне «Гісторыя лялькі Наўроцкага» – гэта не пра анучкі. І не пра паганства ў каталіцкай краіне. І нават не пра ксяндза. Гэта гісторыя пра падмену сэнсаў, пра імітацыю салідарнасці, пра прыстасаванне і прысваенне.  

Для мяне тут гаворка ідзе не пра форму, а пра падмену. Пра тое, як сэнс імітуецца замест таго, каб нараджацца; як салідарнасць разыгрываецца, а не пражываецца; як прыстасаванне маскіруецца пад маральны выбар, а прысваенне – пад клопат пра культуру / адукацыю, сацыяльныя пытані і інш. 

Лялька ў гэтай гісторыі – не аб’ект старажытнага паганскага страху, не сакральны прадмет. Я бачу ў ёй пустую абалонку, у якую можна ўкласці што заўгодна. Яна зручная: маўчыць, не супраціўляецца, дазваляе гаварыць замест сябе. Таму выснова ўсё гэтай гісторыі для мяне гучыць проста і жорстка: культура не баіцца лялек. Культура баіцца пустаты. Бо пустату немагчыма асвяціць, забараніць ці музеіфікаваць. Яна выкрывае – і імітацыю, і прысваенне, і тую «салідарнасць», якая існуе толькі як жэст. 

Последнее

Стрельба в мэрии Чехии: двое погибших, ранены полицейские

В чешском городе Хршибска произошла стрельба прямо в здании муниципальной администрации.

Летающие гробы для россиян: власти возвращают в строй старые самолёты, несмотря на их износ

В 2026–2027 годах российские перевозчики получат расконсервированную технику, чтобы справиться с ростом пассажиропотока. 

Жертва на алтарь евроатлантизма? Как политика Трампа разрывает связи между Европой и США — и при чём тут Гренландия

Трамп снова говорит про «российскую угрозу» у берегов Гренландии. Мол, её надо срочно «отодвинуть».

Трамп больше не миротворец. Во всём виновата премия, которую он не получил 

Это следует из письма американского президента премьер-министру Норвегии.

Европу поставили перед жёстким выбором — Украина или Гренландия

Как пишет New York Times, ультиматум Дональда Трампа о продаже Гренландии впервые за долгие годы загнал ЕС в угол. 

Трамп предложил Путину совместно управлять сектором Газа — Песков

По словам пресс-секретаря Кремля, США пригласили Путина войти в «Совет мира» по Газе. 

Ваши пожертвования помогают нам работать для Вас

Чтобы связаться с нами пишите в бот приёма сообщений в Telegram @nextamail_bot, на электронную почту contact@nexta.tv


TRC20 (USDT и любые активы в сети Tron):
TB7pTVZBec9wLSavNcsMYiuENjZNBpFLhX
BTC:1NFA7bjyp3UNyjeMYeXa9LmcsBFpbVQiUu